Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
kapucyni
Описание
_________К. А. П. У. Ц. Ы. Н. Ы._________
════════════════════════════
║ Гэта суполка для тых
║ хто паважае францішканаў - капуцынаў
║ і жадае быць іхнімі сябрам?
║ а таксама ўдзейлнічаць ў іх працы
║ па збаўленні людзей!
════════════════════════════
Капуцыны належаць да вялікай сям'і св.Францішка з Асізі. У 1525 г. Матэо з Башыё разам з іншымі братамі вырашыў больш дакладна наследваць св.Францішка і рэфармаваў Закон Братоў Меншых. З-за вялікіх каптуроў на габітах, якія яны насілі, гэтых законных братоў сталі называць капуцынамі ( ад cappucio - каптур). Святасць асабістага жыцця, стараннасць і запал у наследаванні Хрыста, служба бедным і хворым, суровасць жыцця садзейнічалі дынамічнаму духоўнаму развіццю і папулярнасці капуцынаў сярод простага люду. Заўсёды верныя і гатовыя да службы Апостальскай Сталіцы, капуцыны ішлі туды, дзе была патржбна іх праца, стараннасць і асабліва сведцанне сапраўднага хрысціянскага жыцця. Яны развівалі розныя формы дзейнасці - місіянерскае служэнне на ўсіх кантынентах, былі добрымі прапаведнікамі, працавалі сярод вязняў, хворых, самотных. Плённасць сваёй дзейнасці капуцыны чэрпаюць з еднасці з Хрыстом у малітве і аскетычным жыцці.
Некалькі гадоў капуцыны працуюць у Беларусі. Душпастырскую працу яны выконваюць у парафіях, а таксама дапамагаюць інным святарам: прапаведваюць, спавядаюць, праводзяць рэкалекцыі. Браты, якія не прымаюць сакрамэнту святарства працуюць пры касцёлах закрысціянамі, арганістамі, катэхізуюць вернікаў, выконваюць іншыя заданні ў кляштары.
Для людзей, якія маюць сем'і, а жывучы ў свеце жадаюць ісці за Хрыстом на пракладзе св.Францішка, існуе Францішканскі Закон Свецкіх (т.зв. Трэць закон).