Описание
#НЯХАЙ - гэта ня толькі ўнікальнае беларускае слова, якое ўжываецца ў чатырох значэннях. Гэта яшчэ й перформанс група, "аб'яднанне ўраўнаважаных людзей", паэтаў і музыкаў, аднадумцаў і сяброў.
Няхай жыве саюз нашага і вашага юнацтва - няхай будзе так.
АРХІТЭКТОНІКА:
● Маст. аддзел:
- Мы ладзім разнастайныя імпрэзы, акцыі.
- Наведваем культурніцкія мерапрыемствы.
- Абмяркоўваем і рэфлексуем.
- Мы камунікатыўныя і талерантныя.
- Будзь у тэме, будзь з намі!
У рубрыцы "Ё)РАЗМОВА" героямі нашых інтэрв'ю былі: Аляксей Марачкін (мастак), Ян Маўзэр (Tav. Mauzer), Альгерд Бахарэвіч (пісьменьнік, фронтмэн гурта Правакацыя), Лёха Ніканаў ("Последние танки в Париже"), Яўген Змушка (Мутнаевока), Янка Каліноўскі (паэтка), Васіль Сідарок (Fake Lab), Павел Дарохін (Паэт, дызайнер,музыка), Andrew Skroz (Арганізатар Новай Беларускай Цёмнай Хвалі, лідар гурта Skroz), Юры Пятрэнка і Алег Савуцін (пост-панк гурт Nurnberg), Зьміцер Кустоўскі(журналіст, аўтар кнігі "Прытулак"), Masha Zinevitch (гурт Dlina volny), Ільля Чарапко (ўдзельнік гурта „Петля пристрастия” ) і іньшыя.
● Літ. аддзел:
Суполка займаецца разнастайнымі формамі творчага выяўлення асобы і прычын яе руйнавання скрозь лінзы, акуляры, вушы і вочы жыццёвага дыскурсу… прагны страўнік чакае свята! Сімулякры ня пройдуць!
● Зброя:
Творчае аб'яднанне ўраўнаважаных людзей НЯХАЙ!*
Нашыя відэаагляды культурных падзей :
http://www.youtube.com/user/YAYVISION
http://www.youtube.com/user/lekayay/videos